Да 100-годдзя дня нараджэння Івана Шамякіна

Новости Событие

Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, у нашай школе пачаўся мерапрыемствам па творчасці Івана Шамякіна “Чалавек вялікай душы і таленту”.

Вучні паглыбілі свае веды пра жыццё класіка беларускай літаратуры, праслухаўшы паведамленні вучаніц 7 класа Дабрэнкі Вікторыі і Мотыль Надзеі, а таксама паглядзелі відэаролік “Ад сельскага настаўніка да старшыні Вярхоўнага Савета БССР”.

На кніжнай выставе, падрыхтаванай да юбілейнай даты, сабраны выданні пісьменніка розных гадоў, асобныя творы аўтара.

Віктарына па творчасці Івана Шамякіна напрыканцы мерапрыемства паказала, на колькі ўдумліва слухалі вучні інфармацыю, якія веды атрымалі.

Лірычны настрой на завяршэнне – верш Валянціна Лукшы “ Не, класікі не паміраюць…”

 

Валянціна Мечыславаўна КУЛІСЕВІЧ,

настаўнік рускай мовы і літаратуры

Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *