Скарбонкі роднай мовы

Из нашей почты Новости

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Айчына, Радзіма, Беларусь, Родная мова… Гэтыя паняцці ўваходзяць у наша жыццё з самага дзяцінства разам з добрай усмешкай матулі, з ласкавай цеплыней сонечнага праменьчыка, з надзейнымі сябрамі, з той прыгажосцю, якая сустракае нас за парогам бацькоўскага дома.

 “Скарбонкі роднай мовы”, так называлася мерапрыемства, якое прайшло у 4 класе Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ў рамках тыдня роднай мовы.

Значнай і цікавай адзінкай з гэтай скарбонкі з’яўляюцца фразеалагізмы. Для беларускай мовы характэрна багацце і разнастайнасць фразеалагічных сродкаў. Яны найбольш яскрава перадаюць адметнасць нашай мовы, дазваляюць выказвацца вобразна і эмацыянальна, праз дыдактычныя гульні і практыкаванні ўзбагачаюць мову вучняў, робяць яе больш яркай і выразнай, вучаць разумець сапраўдныя маральныя каштоўнасці, народную мудрасць, пашыраюць жыццёвы вопыт. Для засваення фразеалагічных адзінак былі выкарастаны практыкаванне “Падбяры малюнак”, гульня “Аукцыён”. Цікавымі сталі практыкаванні “Замяні фразеалагізм”, “Злучы пары”, “ Хто больш”. Вучні ахвотна ўключаліся ў работу з фразеалагічнымі адзінкамі, падбіралі антамічныя фразеалагізмы, вызначалі сінамічныя пары, знаходзілі фразеалагізмы ў лінгвістычных апавяданнях: практыкаванне “Дапішы фразеалагізм”, гульні “Шыфроўка”, “Трэці лішні”.

Прапанаваныя на мерапрыемстве гульні і практыкаванні далі магчымасць правільна выкарыстаць засвоенныя фразеалагізмы ў розных сітуацыях зносін, садзейнічалі ўзбагачэнню слоўнікавага запасу і развіццю творчага патэнцыялу навучэнцаў.

Максімовіч Зінаіда Іваноўна,

настаўнік пачатковых класаў

Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа,

Навагрудскі раён.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *