Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка прайшоў адзіны дзень дыктанту на беларускай мове. Вучні чарговы раз пераканаліся, што наша родная мова надзвычай прыгожая і мілагучная.
Тэмы дыктантаў былі разнастайныя. Беларускае слова па-свойму раскрыла дзецям свежасць летняга ранку, прыгажосць зімовага лесу, лёгкі подых вясны, пяшчоту матулінага слова. Кожнае слова хлопчыкі і дзяўчынкі старанна выводзілі, каб атрымаць добрую адзнаку. Вельмі прыемна, што ім гэта ўдолося.
Алена КАЗАК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 5 Навагрудка.