Ужо стала добрай традыцыяй на працягу трох гадоў напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы збірацца на вячоркі ў Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе.
Гаспадары «хаты» — Васіль і Ганна — сустракалі гасцей, не шкадуючы пачастункаў і добрых слоў. Удзельнікі свята ўспаміналі цікавыя жыццёвыя гісторыі, разгадвалі загадкі, варажылі на будучы ўраджай. А якія ж вячоркі без танцаў, песень ды жартаў! Доўга не сціхалі музыка, спевы, смех у «хаце»…
Звычай праводзіць вячоркі спрыяе паглыбленню і абагульненню ведаў вучняў пра народныя звычаі і традыцыі, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару за сваю малую радзіму.
Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры Раклевіцкага
дзіцячага сада-базавай школы
Дзятлаўскага раёна.