Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.
З 15 па 21 лютага 2021 года ў рэспубліцы праходзіць Тыдзень роднай мовы. Актыўныя ўдзельнікі святкавання – установы адукацыі, навуковыя ўстановы, арганізацыі мас-медыа.
Насычаную і разнастайную праграму Тыдня рэалізавала і ДУА «Мушынскі НПК ДС-СШ». Актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах прынялі: актыў дружыны Н. Багданавай і ПА «БДСМ». За Тыдзень былі распрацаваны і рэалізаваны такія мерапрыемствы як: конкурс малюнкаў «Маё любімае беларускае слова», акцыя «Татальная дыктоўка», конкурс «Сэлфі і фота па-беларуску», акцыя «Пажаданні роднай мове», гульня-конкурс «Буслік-2021», моўны турнір «Падарожжа па роднай мове», інтэлектуальная віктарына «Я ведаю».
Дэвізам Тыдня стала выказванне: «Мова родная – мова модная!». Давайце будзем жыць так, як завяшчаў класік беларускай літаратуры Ф. Багушэвіч: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…». Са святам, сябры!
Таццяна ПЕТРАЧЭНКА,
педагог-арганізатр.
Мушынскі ДС-СШ.