Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы ДУА “ Мазырскі дзіцячы дом” прайшоў чытацельскі турнір пад назвай “Табе прысвячаю мова мая”.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свій ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Пімен Панчанка
Такімі прыгожымі гучнымі словамі пачыналася мерапрыемства, дзе да гэтуль ужо была аформлена выстаўка кніжак беларускіх пісьменнікаў, для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікам патрэбна было на працягу некалькіх тыдняў гучна чытаць і дакладна пераказваць выбранныя апавяданні. Затым запісаць назву твора на каляровы лісточках, ды кінуць у гліняныі збаночак. “ Апавяданні чыталі, у збаночак іх збіралі”.
І тут ў бібліятэцы пачалася сумятня. Кожны марыў прачытаць болей апавяданняў, каб вынік быў лепшы. А слухаць і ацэньваць пераказчыкаў было каму. Бібліятэка поўнілася дзяцьмі. Размова ў гэтыя дзянькі вялася толькі на беларускай мове.
І вось надыйшоў час перавярнуць збаночак, ды падлічыць прачытанныя творы. Вынік ёсць. Пераможцы ёсць. А каб узнагароду атрымаць — патрэбна вершаваны твор на памяць расказаць. Мерапрыемства атрымалася. Кожны чытач узяў для сябе штосьці карыснае, цікавае. Акрамя таго пазнаёміліся з сучаснымі аўтарамі з іх цудоўнымі, павучальнымі творамі.
Але ўсе ж самае галоўнае, на маю думку, мы змаглі данесці любоў да беларускай кнігі, да нашай мовы, да слова нашага роднага.
“Слава кніжцы беларускай,
Слава роднай мове.
Хай жыве на вуснах нашых
Мова ў кожным слове”.
А.КАСЦЯНКА, бібліятэкар
ДУА” Мазырскі дзіцячы дом”
вул. Мірная, 96, г.Мазыр
Гомельская вобл.