З 15 па 19 лютага напярэдадні Дня роднай мовы, у Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Адкрыццё тыдня адбылося на ўрачыстай лінейцы пад дэвізам “Гучы, гучы, родная мова”. На працягу тыдня для навучэнцаў былі арганізаваныя розныя мерапрыемствы. Для на вучэнцаў 5-10 класаў прайшоў КВІЗ па-беларуску. Рабяты актыўна давалі беларускія назвы прадметам па малюнках, складалі прыказкі, тлумачылі іх сэнс. Узгадвалі радкі з вершаў беларускіх паэтаў. Цікава і займальна прайшла віктарына ў пачатковых класах “У свеце беларускіх казак”. Навучэнцы пазнавалі казачных герояў па апісанні, узгадвалі назвы казак па малюнку, разгадвалі крыжаванкі і ўжываліся ў роль некаторых казачных герояў. Усе навучэнцы школы актыўна праявілі сябе ў конкурсе чытачоў “Паэтычны вернісаж”, дзе чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове. Кожны з рабят сам выбраў сабе той верш, які яму прыйшоўся па душы. Навучэнцы не толькі паказалі ўменне чытаць вершы, але і праявілі свае артыстычныя здольнасці.
Актыўны ўдзел у правядзенні тыдня прымалі выхаванцы дашкольных груп, якія падрыхтавалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Каза – Манюка”.
Завяршыўся тыдзень інсцэніроўкамі баек Кандрата Крапівы, якія былі прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. Мерапрыемства прайшло ў вельмі пазітыўнай і вясёлай атмасферы, рабяты
добра ўжыліся ў свае ролі і змаглі перадаць увесь каларыт тонкага гумару пісьменніка.
Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы не пакінуць раўнадушнымі нашых дзяцей. Рабяты задумаюцца пра будучае нашай роднай мовы, будуць рабіць крокі, каб захаваць нашу мову і перадаць яе нашчадкам.
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Вераніка Васільеўна МАЗУР,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
ДзУА “Навучальна – педагагічны комплекс
Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.