У Дварэцкай сярэдняй школе прайщла прадметная дэкада філалагічных навук. На працягу дзесяці дзен вучні школы прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах.
Кожны дзень быў напоўнены цікавымі справамі. Так, адчыніў дзверы гісторыка-краязнаўчы музей «Памяць», дзе вучні маглі азнаёміцца з экспазіцыяй «Спадчына нашых продкаў» (кіраўнік музея С .В. Каско). У школьнай бібліятэцы былі арганізаваны выставы «Пісьменнікі-юбіляры», «Беларускія і русскія класікі дзецям», «У госці да замежных пісьменнікаў», праведзены літаратурныя чытанні «З любоўю да роднага слова» (бібліятэкар В. А. Іванашка, настаўнік Л. М. Ганчар). Для вучняў 1–3-х класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Л. В. Жых правяла экскурсію ў кабінет беларускай мовы, а вучні 6–8х класаў адправіліся на экскурсію «Мясціны Вячаслава Адамчыка».
Вельмі цікава прайшлі мерапрыемствы, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Вучні старэйшых класаў правялі акцыю «Гаворым па-беларуску». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якія вучні лепш за ўсіх ведаюць пісьменнікаў і творы беларускіх паэтаў, умеюць перакладаць на беларускую мову. Відэаролік вучні размясцілі на сайце ўстановы.
На працягу некалькіх дзён быў арганізаваны марафон «Беларуская мова сярод другіх моў свету». Да марафону далучыліся вучні 5–8-х класаў, якія знаеміліся з асаблівасцямі англійскай і беларускай, рускай моваў («Падарожжа ў краіну англійскай мовы», «Пісьмо да Брытанскай Каралевы», «У свеце рускіх і беларускіх слоў»). Вучні 4-га класа разам з класным кіраўніком В. М. Сямашка арганізавалі фотазону «Беларускі куточак», дзе кожны жадаючы мог зрабіць фотаздымак на памяць.
Вучні 10-га класа прынялі ўдзел у чэленджы «#Мова», інфармацыю размясцілі на старонках у сыцыяльных сетках «Аднакласнікі».
У конкурсе малюнкаў «Любімыя старонкі беларускіх твораў» прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. А конкурс пісьмовых работ «За што я люблю родную мову», «Думкі аб мове» даў магчымасць выказацца вучням у сваіх пачуццях да роднай мовы.
У рамках дэкады (пад кіраўніцтвам М. І. Ігнацік) старшакласнікі правялі PR-акцыю «Беларускія прысмакі, або стравы нашых продкаў». Хлопцы і дзяўчаты дзяліліся з меснымі жыхарамі, работнікамі базавых арганізацый інфармацыяй аб простай беларускай ежы і прапанавалі флаеры з рэцэптамі страваў беларускай кухні: куцці, клёцак, грэчкі з грыбамі, наліснікаў і многіх іншых. Многія з задавальненнем успоміналі стравы, якімі іх яшчэ ў дзяцінстве частавалі бабулі.
У рамках шостага школьнага дня для вучняў пачатковых класаў прайшла экскурсія-прэзентацыя «Прафесія повара». Другі год у нашай школе для вучняў 10–11-х класаў арганізаваныя вучэбныя заняткі «Працоўнае навучанне» па падрыхтоўцы вучняў па прафесіі «Повар». Будучымі паварамі праведзены майстар-клас па гатаванні беларускіх дранікаў.
Вучні 8-га класа і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Л. В. Жых прынялі ўдзел у конкурсе буктрэйлераў «Чытаем беларускіх класікаў», які прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Відэаролік «Байкі аб байцы» размясцілі на YouTube.
Завяршылася прадметная дэкада конкурсам чытальнікаў і тэатралізаваных прадстаўленняў.
Наталля Аляксандраўна БЯЛЯК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.