Скажам «не» праванарушэнням і злачынствам у інтэрнэце

Из нашей почты Новости

Дзейнасць атрада «КІБ» (каманда па інфармацыйнай бяспецы) Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы накіравана на прафілактыку правапарушэнняў і кіберзлачынстваў у сетцы Інтэрнэт.

Інфармацыйная работа атрада, па-першае, вядзецца з мэтай павышэння узроўню навучэнцаў інфармаванасці аб магчымых правапарушэннях і злачынствах у адносінах да дзяцей, а таксама аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных учынкаў у інфармацыйнай прасторы. Па-другое, мы прыцягваем увагу бацькоў да праблемы забеспячэння імі бяспекі і знаходжання дзяцей у сеціве.

У час інфармацыйных хвілінак, перапынкаў бяспекі члены атрада нагадваюць вучням 5–8-х класаў аб спосабах захавання сваёй асабістай інфармацыі, правілах бяспечных паводзін і анлайн-пакупках у інтэрнэт-магазінах, вучаць аналізаваць праўдзівую і «фэйкавую» інфармацыю.

Так, у час PR-акцый «Скажам «Не» тролінгу!», «Мы супраць кібербулінгу! Будзь з намі!» заклікалі ўдзельнікаў мерапрыемстваў прытрымлівацца правіл бяспечных зносін у сацыяльных сетках і месэнджарах.

Будзьце пільнымі і асцярожнымі ў сетцы Інтэрнэт!

Аляксандра ТАДАРЭНКА,

камандзір атрада «КІБ»,

навучэнка 9-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *