Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Из нашей почты Новости Событие

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Размаўляй са мной па-беларуску» прайшоў у Сялецкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна.

Цікавым стала адкрыццё тыдня: пасля ўрачыстай лінейкі вучні гуртка «Вытокі» прапанавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Стрэчанне. Грамніцы. Звеставанне», якое святкуецца ў народным календары менавіта ў гэты дзень. На працягу другога дня ўсе перапынкі ў школе гучала беларуская музыка : ад народнай да эстраднай, ад дзіцячай да фальклорнай. У сераду ўсе прымалі ўдзел у квест-гульні, а на перапынках вучні 1–5х класаў дэманстравалі байкі і смяшынкі. Чацвер быў прысвечаны Дню роднай мовы. Вучні старэйшых класаў правялі інфармацыйную гадзіну «Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая…»

Цікавае мерапрыемства адбылося ў пятніцу «Бульбу параць, бульбу вараць, бульбу розную ядуць…» Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі падрыхтавалі стравы з бульбы, рацэпты на беларускай мове, а таксама іх творчую абарону. Чаго там толькі не было! Чыпсы, бульба «фры», бульба ў гаршчэчках. Не абыйшлося і без традыцыйных дранікаў. Восьмы клас прыгатаваў печаную бульбу ў мундзірах. Паміж выступленнямі розных класаў са сцэны гучалі народныя і сучасныя песні аб бульбе.

Закончыўся тыдзень фарбамі-холі на снезе «Паплыло паводкаю, загуло як вецер слова беларускае па вялікім свеце…».

Віка ЦУРГАНАВА,

вучаніца 5-га класа,

Аксана Міхайлаўна ПАДКОВЕНКА,

настаўнік беларускай мовы.

Мсціслаўскі раён,

Сялецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *