У сакавіку адзначаўся дзень барацьбы з наркаманіяй. І ў Дварэцкай школе ў гэты дзень з вучнямі 9–11-х класаў былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы.
Члены антынаркатычнага атрада «Век» сабраліся ў кабінеце педагога-арганізатара, каб падрыхтавацца да конкурсу буклетаў, плакатаў, малюнкаў «Наркотык – наш агульны вораг!».
Тым часам педагог сацыяльны правёў з вучнямі старэйшых класаў круглы стол «Меры прафілактыкі наркаманіі сярод няпоўнагадовых». Вучні абмеркавалі асноўныя прыкметы ўжывання наркотыкаў, прычыны і наступствы іх ужывання, меры па недапушчэнню ўжывання наркотыкаў, адказнасць за ўжыванне, захоўванне, продаж наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён.
Дварэцкая школа.