Дзень самакіравання

Из нашей почты Новости Событие

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна прайшоў Дзень самакіравання.

Гэта заўсёды выдатная магчымасць для старшакласнікаў паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Навучэнцы 7–9-х класаў рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур’ёзна: распрацоўвалі планы заняткаў з педагогамі, дамаўляліся, хто і што праводзіць – увогуле, спакою не было!

Дзень самакіравання пачаўся ўрачыстай лінейкай, на якой прэзідэнт школы азнаёміла з праграмай Дня самакіравання. У гэты дзень старшакласнікі самі праводзілі навучальныя заняткі, як у сваіх класах, так і ў малодшых школьнікаў.

Дзень самакіравання дае магчымасць вучням усвядоміць усю адказнасць дарослага жыцця, а можа камусьці дапамагае вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *