Піянерская трохдзёнка «Дзякуй жанчыне — чыё імя мама!»

Из нашей почты Новости

Акцябраты і піянеры Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы прынялі актыўны ўдзел у трохдзёнцы #«Дзякуй жанчыне – чыё імя МАМА!», прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню.

Прайшла ўрачыстая лінейка, на якой быў абвешчаны план трохдзёнкі. Піянеры прынялі ўдзел у інтэлектуальным анлайн-трэйсеры «8 Сакавіка! Самае вясенняе свята». Навучэнцы сваімі рукамі рабілі святочныя паштоўкі і віншавалі ветэранаў педагагічнай працы. Акрамя таго вучні 9-га класа аказалі дапамогу вучням пачатковых класаў у стварэнні слайд-шоу «Маміны вочы». А дзяўчынкі 6-га класа запісалі анлайн-віншаванне са святам, якое размясцілі на сайце ўстановы адукацыі.

Самыя незабыўныя ўражанні пакінуй конкурс «Класныя дзяўчынкі. Спаборнічалі дзве зборныя  каманды: «Банцікі» і «Туфелькі». Дзяўчынкам давялося пабыць у розных ролях: візажыстаў, цырульнікаў, акцёраў, музыкантаў. З вялікім задавальненнем нашы канкурсанткі ўдзельнічалі ў конкурсах «Інтэлектуальны», «Парадак у доме», «Гаспадарчы», «Самая шустрая». У конкурсе «Міс элегантнасць» удзельнічалі Мілана Балакір і Ганна Грыгелевіч. Дзяўчынкі набралі аднолькавую колькасць балаў. Балы сваім камандам прынеслі і балельшчыкі, якім былі прапанаваны тры конкурсы. Перамогу атрымала каманда «Банцікі». Дзяўчынкі набралі ажно 28 балаў!

Алена Міхайлаўна МІСАРЭВІЧ, педагог-арганізатар.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *