Мы — будучыня Беларусі

Из нашей почты Новости

Штогод ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць мерапрыемствы Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы-грамадзяне Беларусі!». Стала добрай традыцыяй у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе, як і ва ўсёй Беларусі, уручаць падарункавыя выданні «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў.

Урачыстае мерапрыемства да Года народнага адзінства сабрала вучняў 8–9-х класаў у школьным музеі «Шляхамі продкаў». Вядучыя заклікалі ўдзельнікаў быць сапраўднымі патрыётамі, любіць сваю Радзіму, свой народ, сваю сям’ю, пажадалі маладому пакаленню ўдачы, творчых здзяйсненняў, поспехаў, мэтанакіраванасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў, моцнага здароўя, дабрабыту.

Дырэктар школы Ігар Уладзіміравіч Данільчык цёпла павіншаваў юных грамадзян са значнай падзеяй у іх жыцці, пажадаў ім быць годнымі гэтага высокага звання.

– Будзем расці годнымі людзьмі, дамагацца ўсяго самі. Мы – будучыня Беларусі, і толькі ад нас залежыць, наколькі адзінай, незалежнай будзе наша Радзіма», – запэўніў Аляксандр Бялятка, навучэнец 9-га класа.

Педагогі упэўненыя, што хлопцы запомняць гэты дзень у памяці і будуць заўсёды ганарыцца сваёй краінай.

Ірына Аляксандраўна ЛАМАКА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Дятлаўскі раён, Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *