Спяваем разам!

Из нашей почты Новости

smart

У гэтым годзе на базе Масалянскага ясляў-сада–пачатковай школы працягваецца рэалізацыя эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі развіцця гатоўнасці педагогаў да фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў у міжкультурным адукацыйным асяроддзі». А што можа лепш сфармаваць у маладога пакалення гэтую нацыянальную ідэнтычнасць, як не патрыятычнае выхаванне.

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе з дзіцячага саду. Мы стараемся дапамагчы бацькам выхаваць асобу, якая будзе валодаць якасцямі грамадзяніна – патрыёта Радзімы, здольнага паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі, валодаць пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Айчыны, да свайго народа. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай школе прайшла патрыятычная акцыя «Спяваем гімн разам!». У ёй прынялі ўдзел усе навучэнцы нашай установы адукацыі, а таксама выхаванцы рознаўзроставай групы  і педагагічныя работнікі.

Выхаваем  патрыётаў – значыць, можна быць упэўненымі ў станаўленні і развіцці  грамадства і будучыні нашай краіны.

Святлана Барысаўна ПАТАПЧЫК,

настаўнік англійскай мовы.

Бераставіцкі раён,

Масалянскс яслі-сад–пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *