Масленіцу святкавалі, традыцыі вывучалі

Из нашей почты Новости Событие

Для вучняў пачатковых класаў прайшло свята «Ідзе Масленка з блінамі…»

Вядучыя Алесь і Васілінка разам з дзецьмі вадзілі карагоды, спявалі песні, удзельнічалі ў спаборніцтвах. Дзеці плялі касу, па якой вызначалі ў каго вырасце доўгі, прыгожы лён, і ўвогуле дачакаюцца добрага ўраджаю. Яны даведаліся, што на Масленіцу быў такі звычай «Калодкі вешаць». Вешалі звычайна калодкі тым хлопцам, якія яшчэ не ажаніліся. У час гульні «Хто далей адправіць птушачку» нашым хлопчыкам таксама павесілі калодкі, бо яны ў ёй прайгралі, і адкупаліся прыпеўкамі. Для дзяўчынак была арганізавана гульня «Хто даўжэй пракруціць абруч». Для дарослых – «Колькі бліноў у гэтай горцы», дзе яны павінны былі праявіць смякалку.

Алесь і Васілінка расказалі дзецям, што апошні дзень Масленіцы ў народзе называўся «Прабачальная бяседа». Людзі прасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі. У канцы свята Алесь і Васілінка запрасілі гасцей пачаставацца блінамі.

Свята «Масленіца» па-ранейшаму яркае, шумнае і вясёлае. Святкаванне заклікае прачнуцца пасля зімовай спячкі і прыгатавацца да новай вясны, а значыць і новага жыцця.

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,

класны кіраўнік 4-го класа.

Бераставіцкі раён,

Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *