Вучні Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме да Дня Хатынскай трагедыі «Званы Хатыні», каб ушанаваць памяць спаленых у агні жыхароў беларускай вёскі.
За перыяд з чэрвеня 1941 года па ліпень 1943 года на тэрыторыі Беларусі было спалена 9200 сёл і вёсак, з іх – больш 5 тысяч разам з насельніцтвам ці яго часткаю. Сярод такіх аказалася і вёска Пудзіна Пятрэвіцкага сельскага савета, дзе было спалена 69 гаспадарак і растраляны 21 жыхар.
У рамках дзейнасці краязнаўчага клуба «Спадчына» вучні школы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Т. У Гірыновіч правялі даследніцкую работу, вынікі якой былі заслуханы падчас правядзення мітынгу.
Акордным этапам правядзення мітынгу сталі словы-зварот хатынцаў, якія «усталі з попелу», да жывучых людзей: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё і Радзіму нашу, і вас, дарагія…Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: няхай смутак абернецца ў вашу мужнасці сілу, каб змаглі вы зацвердзіць навечна мір і пакой на зямлі. Каб з гэтага часу нідзе і ніколі жыццё не ўмірала».
У адказ прагучалі словы маладога пакалення: «Родныя, вы нашы. Голавы ў смутку вялікім схіляем перад вамі. Вы прынялі смерць, але не схіліліся перад фашысцкімі забойцамі ў чорныя дні ліхалецця. Памяць аб вас будзе несмяротнай, як вечная зямля і вечнае яркае сонца над ёю».
У знак пашаны шэсць вучняў выйшлі да помніка з запаленымі лапмадкамі і, схіліўшы калена, схілілі голавы.
Удзельнікі мітынга ўшанавалі памяць, жыўём спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны у агні, жыхароў Беларусі хвілінай маўчання. Дадзенае мерапрыемтсва закранула сэрца кожнага прысутнага. Мы павінны памятаць гісторыю, гераічнаць і мужнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Павінны памятаць, каб ніколі такое больш не паўтарылася.
Раман ДУХОЎНІК, вучань 10-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.