Добры дзень! Мяне завуць Алеся Сёмуха. Мне 6 гадоў. Я выхаванка Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У час пандэміі я часта чула, што патрэбна ўжываць у ежу лімон, таму што ў ім шмат вітаміна “С”. У дзіцячым садзе таксама часта даюць чай з лімонам.
А яшчэ я бачыла, як мая матуля выкарыстоўвала лімон, каб вывесці пляму з абруса і, нават, калі гатуе ежу.
Мне стала вельмі цікава даведацца пра гэту “цуда-садавіну”. Гэта і стала мэтай майго даследавання.
А дапамаглі мне ў гэтым Вольга Анатольеўна Бандарэнка і Галіна Аляксандраўна Сёмуха, выхавальнікі дзяцячага сада. Як гэта было, можна пагледзіць па гэтай спасылцы: https://youtu.be/mVuTw3IRVgs
Вольга Анатольеўна БАНДАРЭНКА,
Галіна Аляксандраўна СЁМУХА,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.