Гадзіна Зямлі

Из нашей почты Новости

Каб далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі свету, вучні выключылі святло ў сваіх дамах 27 сакавіка з 20.30 да 21.30.

У гэтым годзе акцыя праходзіла ў Беларусі ўжо ў 12-ы раз. Мэта не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Хай наш актыўны ўдзел стане імпульсам для таго, каб кожны з нас і ўся краіна, сталі больш адказнымі ў сваіх словах і ўчынках у адносінах да планеты, на якой мы жывём!

Паліна МАНТУШ, вучаніца 9-га класа.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *