«Вясна-красна, хадзі сюда! А ты, зіма, уцякай за ляса!» – так некалі спявалі нашыя продкі, калі святкавалі свята «Саракі».
У групе падоўжанага дня таксама прагучалі веснавыя песенькі, заклічкі. Выхаванцы разам з дарослымі па ўсім правілам звычаю святкавалі цудоўнае свята «Саракі». Адметнай асаблівасцю стаў выраб дзецьмі птушак з паперы, а затым згодна звычаю развешванне іх на дрэвы, прыпяваючы вяснянку «Жавароначкі прыляціце…». Не забыліся ў гэты дзень і пагуляць ў беларускія народныя гульні. Гуляючы ў «Танцы птушак» навучэнцы ўяўлялі сябе птушкамі, якія вяртаюцца на Радзіму з далёкага выраю. А як жвава прайшлі спаборніцтвы сярод хлопчыкаў па перакідванню палак праз будынак!
Скончылася свята тым, што вучні яшчэ доўга з уважлівасцю глядзелі ў веснавое неба з надзеяй убачыць там вырай птушак, бо па народнай прыкмеце гэта знак будучага поспеху і шчасця ва ўсім.
Таццяна Мацвееўна ШАПУРКА,
выхавацель групы падоўжанага дня.
г. Ліда,
школа № 9.