«Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць» – гэта залатое правіла медыцыны набывае асаблівае значэнне, калі гаворка заходзіць аб моладзевай наркаманіі, алкагалізму.
Справа ў тым, што менавіта ў падлеткавым узросце ўзнікае жаданне ўсё паспрабаваць і выпрабаваць на сабе – «забаронены плод салодкі». Першая цыгарэта, банка піва, а затым пошук усё новых і новых адчуванняў…
У 8-м класе Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прайшла класная гадзіна «Дарогі, якія лепш не выбіраць…» у рамках абласной акцыі «Маршрут бяспекі». Мэта правядзення – прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка залежных паводзін падрастаючага пакалення.
Навучэнцам прапаноўваліся падборкі відэасюжэтаў з маладзёжнай перадачы «Небяспечная зона». Васьмікласнікамі выконваліся практыкаванні «Гарачы стул», «Сітуацыя выбару» або як сказаць «Не!», «Спецыяліст».
Падчас выканання практыкаванні «Чатыры кута» падлеткі вызначалі сваю пазіцыю ў адносінах да наркотыкаў, цыгарэт, алкаголю, выбраўшы ўмоўна-пазначаны кут з сцвярджэннем «Наркаманы – гэта злачынцы, з якімі трэба змагацца», «Выкарыстоўваць ці не выкарыстоўваць наркотыкі, алкаголь – гэта справа кожнага», «Дзяржава нясе поўную адказнасць за распаўсюджванне наркотыкаў», «Свабодны кут – свой варыянт».
На думку спецыялістаў, адным з лепшых спосабаў і лекаў ад стрэсу, псіхічнай стомы і дэпрэсіі з’яўляецца грунтоўная і павольная размова з самім сабой.
Падчас класнай гадзіны навучэнцы напісали ліст сабе аб сваіх праблемах і непрыемнасцях, цяжкасцях і няўдачах.
Аксана Віктараўна РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.