Цімураўскі атрад з клопатам да прыроды

Из нашей почты Новости

Стала добрай традыцыяй што ў сакавіку-красавіку цімураўцы Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы прымаюць актыўны ўдзел у акцыях па збору макулатуры і пластыку.

Навучэнцы не толькі самі ўносяць пасільны ўклад у сумесную працу для школы, але і праводзяць PR-акцыі «Зробім свет чысцейшым разам», «Націсні на пластык і макулатуру», заклікаючы ўсіх да асобнага збору другаснай сыравіны.

У гэтым навучальным годзе каманда цімураўцаў з’яўляецца ініцыятарам акцыі-конкурсу на самы актыўны клас па збору другаснай сыравіны сярод 1–9-х класаў «Будзь першым! Захавай прыроду».

Сумеснымі намаганнямі вучняў і бацькоў сабрана 580 кілаграмаў сыравіны. Наперадзе цімураўцаў чакае ўдзел у міні-праекце па азеляненні прышкольнай тэрыторыі «#Наш утульны дворык».

Ларыса Сяргееўна ГАЎРОШ,

настаўнік хіміі і біялогіі.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *