Што такое архітэктура?

Из нашей почты Новости

На ўроку выяўленчага мастацтва вучні 2-га класа адправіліся ў завочнае падарожжа разам з чараўніцай Архітэктурай і пазнаёміліся з новым відам мастацтва.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое архітэктура, як від мастацтва, і хто такі архітэктар. Пазнаёміліся з цікавымі архітэктурнымі будынкамі розных краін свету, у тым ліку нашай Беларусі.

Дзецям было дадзена творчае заданне: намаляваць казачны замак. З гэтым заданнем усе справіліся добра. Вучням вельмі спадабалася «падарожнічаць» па іншых краінах і пабываць у ролі архітэктара.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён.

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *