Кожны чацвер у нашай установе адукацыі праводзіцца беларускамоўны дзень, гэта дазваляе дасягнуць станоўчых вынікаў у далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, культуры, гісторыі.
У рамках правядзення беларускамоўнага дня, выхаванцы старэйшай групы паказалі тэатралізацыя беларускай народнай казкі «Пых». Вялікае ўражанне атрымалі і гледачы, і героі!
Дзеці здзейснілі незвычайнае мультымедыйнае падарожжа па любімай Капцёўцы. Пры дапамозе пана Копціча даведаліся пра паходжанне назвы вёсцы, апынуліся на яе вуліцах, пагаварылі пра працавітіых людзей, пагулялі ў гульню «Іванка і Марылька», паглядзелі на цудоўныя, непаўторныя вырабы з гліны, саломкі, лазы, ільну, расказалі вершы пра сваю радзіму, якія сачынілі разам з выхавальнікам.
У канцы разам з педагогам дзеці зрабілі калектыўную аплікацыю «Пых «Дамы на новай вуліцы»: пабудавалі цагляныя домікі на новай вуліцы аграгарадка – Дзіцячай, як самі яе назвалі.
Алена Сяргееўна ЯНКОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Гродзенскі раён,
яслі-сад аграгарадка Капцёўка.