Самы класны – шосты школьны дзень!

Из нашей почты Новости

Ізноў субота, а гэта значыць, што наступіў чарговы цікавы і насычаны на мерапрыемствы дзень, дзе можна не толькі наведаць аб’яднанні па цікавасці, спартыўныя секцыі, бібліятэку, пакой дзіцячых аб’яднанняў, але і прыняць удзел у выхаваўчых мерапрыемствах.

Апошні, прысвечаны Тыдню леса, прайшоў пад дэвізам «Лес – скарб, беражы яго!». Прайшла інтэлектуальна-экалагічная гульня «Лес – каштоўны дар прыроды». Хлопчыкі і дзяўчынкі 3–6-х класаў раздзяліліся на каманды і спаборнічалі ў эрудыцыі, кемлівасці і спрыце. Адказвалі на пытанні ў час размінкі, папоўнілі веды звесткамі аб раслінным і жывёльным свеце. Прайшла гульня «Складзі слова», у якой з літар слова запаведнік, трэба было скласці новыя. А колькі радасці было пры выкананні творчага задання, у час якога трэба было ўспомніць казкі пра жывёл і праінсцэніраваць іх. Гульня «Экалагічны красворд» паказала, что дзеці ведаюць лекавыя расліны, жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з’явы прыроды, правілы паводзін у лесе.

Атрымаўшы падарункі, хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у фотакросінгу «Вясенні настрой», арганізаваным Бераставіцкім ЦТДМ.

Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён,

Макараўскі яслі-сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *