Буслы на сваіх крылах прыносяць вясну

Из нашей почты Новости

Не першы год вучні Пятрэвіцкага дзіцячага саду–сярэдняй школы назіраюць за гняздом белых буслоў у весцы Каменка Навагрудскага раёна.

Пасля зімоўкі на краі свету белыя буслы вяртаюцца да свайго гнязда і прыводзяць яго ў парадак. Гэтыя птушкі надзвычай прывязаныя да свайго жытла. Дыяметр гнязда белага бусла можа складаць да паўтара метраў, а вага да 200-250 кг. Размах крылаў белага бусла можа дасягаць двух метраў. Буслы спяць, стоячы на адной назе, прычым ногі яны мяняюць, не прачынаючыся. Птушкі маюць зносіны паміж сабой, шыпячы і пстрыкаючы дзюбай, так як яны не могуць «прамаўляць» ніякіх гукаў, акрамя ціхага піску, з-за асаблівасцяў свайго страення.

З бусламі звязана шмат добрых народных прыкметаў. Напрыклад, калі ўбачыць, як птушкі вяртаюцца ў старыя гнёзды, гэта да шчасця! Кажуць яшчэ, што калі бусел праляціць над домам, значыць, неўзабаве чакайце папаўнення. А калі ўжо птушка зладзіла гняздо на вашым доме, за дабрабыт у сям’і можна не турбавацца. Але галоўная прыкмета, якая можа нас цяпер парадаваць, тычыцца цёплага надвор’я. Кажуць, што буслы на сваіх крылах прыносяць вясну.

Наталля Анатольеўна ЮШКЕВІЧ,

бібліятэкар- фотааматар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *