Марафон ведаў для пачатковых класаў

Из нашей почты Новости

У красавіку ў школе праводзіўся тыдзень пачатковых класаў «Марафон ведаў» пад дэвізам «Веды! Творчасць! Сяброўства!»

Вучні маглі выпрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці: рашаць, пісаць, спяваць, іграць на музычных інструментах, майстраваць, фантазіраваць, маляваць, прапаноўваць (прыдумляць) і разгадваць свае і ўжо існуючыя задачы і загадкі.

Навучэнцы 2–4-х класаў прынялі ўдзел ў чытацкай канферэнцыі «Беларуская казка – розуму падказка», якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Тамара Зенюкевіч, у конкурсе на лепшага чытальніка «Смак роднай мовы», акцыі «Кніжкіна бальніца», этна-квізе «Пад стрэхамі прашчураў», біблія-дайджэсце «Таямніцы Дзеда-Усяведа».

Былі праведзены інтэрактыўная гульня «Хачу ўсё ведаць», конкурс-сачыненне «Новая казка», інтэлектуальная гульня «Знаўцы прыроды», бліцтурнір «Лепшы матэматык», брэйн-рынг «Знаўцы беларускай мовы», творчая майстэрня  «Умелыя ручкі».

Усе мерапрыемствы прайшлі цікава і пазнавальна, арыентаваны на максімальнае раскрыццё творчых і інтэлектуальных магчымасцяў кожнага вучня.

Наталля Александраўна БІБЛІС,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

г. Ліда, школа № 11.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *