Як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі? Да каго звяртацца за дапамогай?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС на ўроку бяспекі для вучняў 5–7-х класаў.
Прадстаўнікі МНС яшчэ раз нагадалі нумары тэлефонаў службаў экстрэннага рэагавання, алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, расказалі аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі дома, у школе і на вуліцы. Разам з дзецьмі разабралі, якія месцы забаронены для гульняў і могуць уяўляць небяспеку. Выратавальнікі таксама азнаёмілі вучняў з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач» і запрасілі ўступіць у групу «МНС Гродна» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Напрыканцы сустрэчы школьнікам прадэманстравалі серыю мультфільмаў «Чароўная кніга» і раздалі тэматычную наглядную прадукцыю.
Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Дзятлаўскі раён,
Раклевіцкі дзіцячыа сад–базавая школа.