Стала добрай традыцыяй у Сусветны дзень здароўя праводзіць сярод навучэнцаў спартландыю.
У гэтым навучальным годзе традыцыя асабліва актуальная – установа прымае актыўны ўдзел у міжведамасным праекце «Круцілавічы – здаровы пасёлак». Сёлета спартландыя прайшла пад дэвізам «Спорт – гэта жыццё, гэта радасць, гэта здароўе» і была арганізавана агульнымі сіламі супрацоўнікаў АКіД «Данілавіцкі дом культуры» і ўстановы адукацыі. У госці завітала валеолаг раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Н. І. Юрэня, якая прыехала з падарункамі для ўдзельнікаў спартландыі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры зборныя каманды навучэнцаў 4-8 класаў: «Удальцы», «Адрэналін» і «Аптымісты». Усе ўдзельнікі праявілі вытрымку, упорства і хуткасць. Пераможцамі стала каманда «Удальцы», другое месца ў каманды «Аптымісты» і на трэцім месцы каманда «Адрэналін»!
Спартландыя падарыла зарад бадзёрасці і добры настрой!
Наталля Іванаўна ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.