Сярод навучэнцаў 8–10-х класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Аб духоўных і маральных якасцях: дыялог пакаленняў».
Да абмеркавання актуальнай тэмы быў запрошаны настаяцель Храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы г. п. Наваельня, пратаіерэй Валерый Мануйла.
ШАГ 1 «Мы даведваемся»
Былі ўзняты пытанні апераджэння навукова-тэхнічаным прагрэсам маральнага, праблемы гуманізацыі, грамадзянскасці і патрыятызму. Вучні даведаліся пра прэмію «За духоўнае адраджэнне», якая штогод праходзіць у Беларусі, пра асветніцкую дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
ШАГ 2 «Мы разважаем»
Навучэнцы актыўна задавалі пытанні пратаіерэю, на якія атрымоўвалі разгорнутыя адказы. Дазналіся, у чым заключаецца духоўнае развіццё чалавека, ці патрэбна грамадству адзіная мараль і як яе выпрацаваць. Асабліва вялікую ўвагу звярнулі на абмеркаванне адказу на пытанне: «У сучасным грамадстве матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі. Як зрабіць наадварот?».
Пры рэалізацыі ШАГ 3 «Мы дзейнічаем» вучні выступілі ініцыятарамі правядзення ва ўстанове адукацыі ўрокаў духоўнасці, праводзіць як мага болей мерыпрыемстваў сумесна з праваслаўнай царквой, а таксама працягваць займацца валанцёрскай дзейнасцю, дапамагаць людзям бескарысліва, што з’яўляецца асновай духоўнасці.
Анастасія Уладзіміраўна КРЫСАНАВА,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.