Знаёмства з гістарычным мінулым

Из нашей почты Новости

З мэтаю азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай Дзятлаўскага раёна навучэнцы 3–5 класаў здзейснілі экскурсію ў Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Цікавую і пазнавальную экскурсію падрыхтавала і правяла А. Р.Абрамчык, якая пазнаёміла вучняў з гісторыяй Дзятлаўшчыны з першабытных часоў да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Дзеці з цікавасцю разглядалі экспанаты з раскопак каля палацаў Радзівілаў (90-я гады ХХ стагоддзя), убачылі прылады працы сялян, пазнаёміліся з творчасцю і грамадскай дзейнасцю нашага земляка-паэта Ігнат Дварчаніна… Экскурсавод расказала пра партызанскі рух на Дзятлаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля экскурсіі ў музеі вучні наведалі помнік Іосіфа Юр’евіча Філідовіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў подзвіг Івана Сусаніна, завёўшы фашыстаў у непраходнае балота і тым самым выратаваўшы ад немінуючай гібелі партызанскі шпіталь.

Экскурсія прайшла цікава і з карысцю для дзяцей.

Ірына Георгіеўна УЛАСЕВІЧ, класны кіраўнік 3-га класа.

Дзятлаўскі раён, Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *