Марым пра палёты да зорак

Из нашей почты Новости

Касмічная эра пачалася для чалавецтва з палёту 12 красавіка 1961 года Ю. А. Гагарына ў космас. З таго часу прайшло 60 год.

У гонар юбілейнай даты чацвёртакласнікі ўдзельнічалі ў выставе, прысвечанай космасу. Яна прайшла ў нашым класе. Вучні падрыхтавалі таксама паведамленні пра космас і касманаўтаў, працаваўшых на арбітальных станцыях у розныя гады. Вельмі цікава ўсім было даведацца, што наша краіна ўнесла вялікі ўклад у развіццё касманаўтыкі. Дзеці ведаюць, што да славутых людзей Беларусі адносяцца нашы касманаўты. Чацвёртакласнікі вучылі пра гэта на ўроках курса «Мая Радзіма – Беларусь». Даніла Гірэйка падрыхтаваў паведамленне пра ўраджэнца Брэстчыны Пятра Ільіча Клімука. Насця Солтан – пра ўраджэнца Міншчыны Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка. Гэтыя касманаўты першымі ўбачылі з космасу зялёны колер тэрыторыі нашай краіны. Алег Віктаравіч Навіцкі, ураджэнец Міншчыны, і цяпер працуе на арбітальнай станцыт ў космасе. Пра яго біяграфію і прафесіянальную дзейнасць паведамленне падрыхтавала Ліза Абухоўская. Нашы касманаўты шмат карыснага зрабілі для людзей, даследуя касмічныя прасторы.

Раней людзі толькі марылі аб палёце ў космас. Мара гэта здзейснілася. Сучасныя школьнікі мараць аб палётах за межамі сонечнай сістэмы. Свае мары яны пакуль уяўляюць у фантастычных малюнках на касмічную тэму. Фантазіі атрымаліся разнастайнымі ў дзіцячых малюнках. Аліса Абрамовіч уяўляе касмічны карабель у выглядзе піраміды з антэнамі. Для Леры Пусоўскай іншапланецяне маюць выгляд смяшарыкаў з адпаведнага мультфільма.

І хай праз дзесяцігоддзі для сучасных чацвёртакласнікаў прагучыць гагарынскае «паехалі!» у міжпланетным касмічным караблі!

Алена Іванаўна ФЕДАРОВІЧ,

класны кіраўнік 4-га класа «Г».

г. Гродно, школа № 27.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *