Лес – адно з прыродных багаццяў нашай краіны. На сённяшні дзень важнасць лясоў толькі ўзмацняецца за кошт таго, што іх колькасць прыкметна памяншаецца. Лес вельмі важны для чалавека, што без лесу мы апынуліся б бядней. Унесці свой уклад у зялёны фонд нашай краіны можа кожны. Акцыя «Тыдзень лесу-2021» была прымеркавана да Года народнага адзінства.
Галоўная мэта нашага ўдзелу – папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, уцягванне падлеткаў у прыродаахоўную дзейнасць, развіццё пачуцця дачынення да вырашэння экалагічных праблем.
На працягу тыдня настаўнікі, тэхнічны персанал, навучэнцы прынялі ўдзел у пасадцы лесу ў Наваельнянскім лясніцтве. Пасаджана 28 080 саджанцаў сасны і бярозы на 8,9 га. Вучні 5–8-х класаў правялі уборку лесапаласы, што прымыкае да Дварэцкага ільнозавода, прыбралі ад бытавога смецця плошчу ў 2,3 га.
Адным з цікавых і займальных мерапрыемстваў для вучняў 1–4-х класаў стала гульнятэка «Гуляем з Дзедам Прыродаведам», дзякуючы серыі кніг беларускіх пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых «Апавяданні Дзеда Прыродаведа». Дзеці не толькі прагледзелі цікавыя для іх кнігі, але і выканалі розныя гульнявыя заданні.
Выпускнікі і вучні пачатковых класаў пасадзілі ля школы бярозавую алею «Ад пакалення да пакалення». Цяжка сабе ўявіць, што на месцы, дзе пасадзілі далікатныя саджанцы, вырасце густы і высокі лес. Але галоўнае тое, што кожны ўклаў у гэтую справу часцінку сваёй душы.
Спадзяёмся, што будучыні, людзі, гуляючы па лесе, які мы пасадзілі, і атрымліваючы асалоду ад прыгажосці, з удзячнасцю ўспомняць пра нас.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён.
Дварэцкая школа.