Напярэдадні Дня Зямлі трэцякласнікі ўстановы адукацыі вялі размову аб беражлівых адносінах да ўсяго жывога, аб важнасці захавання і беражлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі, аб тым, што кожны з нас у адказе за нашу планету і можа прымножыць яе багацці.
У час правядзення экалагічнай гульні-віктарыны «Мы ў адказе за нашу Зямлю» хлопчыкі і дзяўчынкі, падзяліўшыся на дзве каманды «Гномікі» і «Лесавічкі», актыўна складалі правілы паводзін у лесе, рашалі экалагічныя задачы, разгадвалі загадкі, рассялялі жывёл па экасістэмам. Затым на некалькі хвілін сталі мастакамі, дзе на сваіх малюнках адлюстравалі раку, поле, кветкі, дрэвы, яркае сонейка і блакітнае неба, пад якім усім добра і камфортна.
Рэфлексія «Дрэва поспеху» паказала, што дзеці зацікаўлены тым, што адбываецца на Зямлі, і яны сваімі добрымі ўчынкамі будуць наводзіць чысціню і парадак на планеце. А пасля ўрокаў адправіліся ў школьны парк, дзе прынялі ўдзел у працоўным дэсанце «Чысты школьны двор».
Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў.
Бераставіцкі раён,
Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа.