Знаёмства з прафесіяй фармацэўт

Из нашей почты Новости

У рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта «Эканоміка. Асоба. Будучыня», накіраванага на знаёмства з патэнцыялам нашага рэгіёну, вучні 2-га «А» класа наведалі РУП «Фармацыя «Аптэка 161».

Дзеці даведаліся пра тое, што аптэка – гэта ўстанова, дзе можна купіць не толькі неабходныя для лячэння і аздараўлення лекавыя сродкі, але яшчэ і прадметы санітарыі і гігіены, а таксама касметычныя сродкі.

Загадчыца аптэкі Марына Мітраховіч расказала аб прафесіі фармацэўта, звярнула ўвагу на тое, што работнікі аптэкі павінны не толькі ведаць, якія лекі дапамагаюць пры розных захворваннях, але і даць прафесійную кансультацыю або карысную параду наведвальнікам.

Вучні даведаліся, што медыкаменты бываюць розныя і кожны мае сваю адмысловую упакоўку, адны лекі можна захоўваць на адкрытых стэлажах, другія – у шафах, а некаторыя – толькі ў халадзільніку, каб захаваць лекавыя ўласцівасці медыкаментаў. А яшчэ адны лекавыя сродкі адпускаюцца без рэцэпта, а іншыя – толькі па рэцэпце доктара.

Юныя наведвальнікі з цікавасцю назіралі за тым, як спецыялісты аптэкі абслугоўваюць  кліентаў.

На завяршэнне экскурсіі Марына Мітраховіч прапанавала дзецям адказаць на пытанні віктарыны «Маленькія хітрасці моцнага чалавека» і пажадала ўсім моцнага здароўя.

Ала ЯЦКЕВІЧ,

настаўніца пачатковых класаў.

г. Ліда, школа № 11.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *