Падарожжа ў Мірскі замак

Из нашей почты Новости

Як старым, так і малым заўсёды цікава, як жылі людзі раней, у далекія часы князёў, княгінь і рыцараў. Не выключэннем сталі і вучні 2–3-х класаў Дварэцкай школы, якія адправіліся ў падарожжа ў адзін з самых старажытных і прыгожых замкаў Гродзенскай вобласці, у Мірскі замак.

Яшчэ толькі пад’язджалі, а дзеці ўжо ацанілі яго веліч і прыгажосць. Як папалі ўнутр, быццам адправіліся ў падарожжа ў мінулае. Вучні з вялікай цікавсцю пераходзілі з аднаго пакою ў другі, з кожным крокам іх здзіўляла, як можна было так жыць: атапленне ў замку (аказваецца яшчэ ў тыя часы прыдумалі, як можна атапіць вялікае памяшканне, запальваючы і падкідваючы дровы толькі у адну печку на першым паверсе, а цяпло разыходзілася па ўсяму замку). Уразілі ваенныя даспехі на рыцараў і іх коней, шкуры і пудзілы жывёл і птушак, а таксама рогі зубра ў абедзенай зале. Хлопцам спадабалася зброя таго часу, а дзяўчатам – адзенне княгінь і ўпрыгожванні. Падчас экскурсіі быў трошкі страшны момант для тых вучняў, якія баяліся вышыні, і ім было страшнавата спускацца з лесвіцы, асабліва калі збоку відаць падвал. Экскурсія працягвалася каля дзвюх гадзін, але здавалася, что прайшло толькі некалькі хвілін і трэба ўжо развітвацца з замкам. Акрамя замка, дзеці наведалі ўсыпальную капліцу Святаполк-Мірскіх, дзе былі захаваны шэсць прадстаўнікоў роду.

Экскурсія ўсім вельмі спадабалася, і яны вырашылі, што яшчэ вернуцца ў гэты цудоўны куточак Гродзеншчыны.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР, настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі райн, Дварэцкая школа.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *