З маленства люблю дапамагаць бабулі на агародзе. Вось і сёлета, вырашыла адшукаць для яе найбольш эфектыўны спосаб вырошчвання расады таматаў і перцу.
Са сваімі аднакласнікамі ўпершыню паўдзельнічала ў даследаванні, пад вельмі цікавай назвай «Расада з «улітак», на школьным конкурсе праектаў і даследчых работ.
Дадзенае даследаванне паспрыяла набыць веды і паспрабаваць на практыцы розныя спосабы вырошчвання расады.
Даведаліся, што найбольш цікавы і эфектыўны спосаб вырошчвання расады таматаў і перцу – калі насенне высаджваецца не ў грунт, а ў поліэтыленавую стужку пакрытую папяровым ручніком, а пасля ўсё скручваецца ў так званую «улітку».
Эксперымент вельмі зацікавіў, і мы вырашылі працягнуць дадзеную работу, і высветліць, ці аказваюць спосабы пасеву насення на ўраджайнасць таматаў і перцу.
А бабуля вырашыла паспрабаваць дадзены спосаб дома, пасеяўшы так насенне перцу, таматаў і агуркоў.
Каця БАРКОВА,
вучаніца 2-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдня яшкола.