Гэтых дзён не змоўкне слава

Из нашей почты Новости

 

Дзень Перамогі – свята, якое непадуладна часу. Памяць пра вайну і Вялікую Перамогу жыве, натхняе, вучыць новыя пакаленні, як тэба любіць і абараняць Радзіму. Па традыцыі ў группе падоўжанага дня тыдзень перад святам праходзіць пад назвай «Салют Перамогі». Выхаванцы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных слаўнай даце. Адным з такіх мерапрыемстваў стала гадзіна мужнасці «Гэтых дзён не змоўкне слава».

Выхаванцы чыталі кнігі, глядзелі фільмы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Свае ўражанні адлюстроўвалі ў малюнках, наведалі школьны краязнаўчы музей. Асаблівую цікавасць у малодшых школьнікаў выклікала фляжка, кацялок, ваенная каска. У бібліятэцы наведалі выстаўку «Подзвігу народа жыць у вяках», дзе пазнаёміліся з кнігамі аб падзеях ваеннага часу, аб жыцці дзяцей у суровыя гады вайны, дапоўнілі выстаўку сваімі малюнкамі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы аб Вялікай Перамозе, песні ваенных гадоў.

Подзвіг беларускага народа ў гады вайны з’яўляецца яркім прыкладам гераізму і мужнасці для будучых пакаленняў, які мы павінны помніць дзеля міру ва ўсім свеце.

Таццяна Аляксандраўна МАЙСЕЙЧЫК,

выхавацель групы падоўжанага дня.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *