Гэты дзень вы набліжалі, як маглі…

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Не бывае часовага патрыятызму. Яго альбо няма, альбо ён на ўсё жыццё. Нашы навучэнцы пастаянна пацвярджаюць сваю любоў да Радзімы.

Асаблівая ўвага напярэдадні 9 Мая надаецца помнікам. Навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы даўно шэфствуюць над помнікамі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Пархімаўцы і вёске Карпаўцы. Валанцёры, члены ГА «БРСМ», сочаць, каб іх тэрыторыя круглы год была чыстай і дагледжанай. А кожную вясну, добраўпарадкоўваюць месца яшчэ лепш, падрыхтоўваючы яго да самага галоўнага свята – Дня Перамогі.

Напярэдадні свята быў арганізаваны аўтобусны маршрут памяці «З лампадай ля Вечнага агню». Наведалі помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Пархімаўцы. Навучэнцы падрыхтавалі вершы. Было відаць, што для кожнага з іх гэта не проста чарговае выступленне, а магчымасць такім чынам выказаць падзяку за той подзвіг, які здзейснілі ветэраны. Па традыцыі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, абараняючы родную зямлю, і ўсклалі кветкі да помніка. Далей удзельнікі маршруту наведалі помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёске Карпаўцы і аграгарадку Малая Бераставіца. Чацвёртым аб’ектам стаў помнік камандзіру мотастралковай дывізіі палкоўніку Геронцію Несцеравічу Цітаішвілі, які загінуў у баях за вызваленне нашай малой радзімы. Канчатковым пунктам маршруту стала магіла ахвяр фашызму ў аграгарадку Малая Бераставіца. Удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання і запалілі лампадкі.

Сімвалічна, што сёлета 9 мая мы адзначалі і Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – дзяржаўных сімвалаў, якія аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны… Для навучэнцаў 1–9-х класаў прайшоў інтэлектуальна-пазнавальны квэст. Вучні ўспаміналі слаўныя старонкі гісторыі Айчыны і яшчэ раз звярнуліся да сімволікі, якую трэба берагчы кожнаму з нас. Кульмінацыяй квэста стала акцыя «Праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам!».

Важна памятаць подзвіг тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля будучыні краіны. Давайце разам шанаваць і захоўваць гісторыю нашай Радзімы!

Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *