Валанцёрскі атрад «Рука дапамогі» Канюхоўскага ясляў-сада–сярэдняй школы прыняў удзел у акцыі «Помнік», прымеркаванай да Дня Перамогі.
Валанцёры навялі парадак каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у агарагарадку Канюхі, прыбралі тэрыторыю каля помніка Вольгі Соламавай у вёсцы Жорнаўка і каля магілы забітым падчас вайны ў вёсцы Магіляны.
Добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў – даніна памяці нашым дзядам і прадзедам, якім давялося прайсці цяжкімі дарогамі вайны. Вучні добра ведаюць, якой цаной дасягнута Перамога і шануюць памяць герояў тых страшных падзей.
Вольга Іванаўна АНТАНОВІЧ,
дырэктар.
Дзятлаўскі раён,
Казлоўшчынская школа.