Падарожжа на востраў «Сямейныя скарбы»

Из нашей почты Новости

Напярэдадні Дня сям’і ў рамках тыдня «Сям’я – апора ўсяго жыцця» навучэнцы трэцяга і пятага класаў адправіліся ў цікавае падарожжа на востраў «Сямейныя скарбы».

Размеркаваны абавязкі, абраны капітаны, знойдзена карта, на якой адзначаны месцы, дзе схаваны скарбы. Першае выкананае выпрабаванне даказала, што ад маці залежыць ўтульнасць, цяпло сямейнага ачага, што бацькі з’яўляюцца рулевымі ў кожнай сям’і, але не застаюцца ў баку і дзеці. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дабіцца поспеху. Доказам таму з’яўлялася прыгатаванне фірменнага блюда – макароны «па-флоцку», з якім дзеці справіліся вельмі хутка.

Як умеюць весяліцца ў кожнай сям’і паказала выпрабаванне «Музычны сюрпрыз», у час якога дзеці не толькі спявалі, чыталі вершы, расказвалі цікавыя прыгоды, але і танцавалі. Удзел у гульнях, у якія любяць гуляць дзеці разам са сваёй сям’ёй, падцвердзіў, што сем’і нашых дзяцей умеюць і адпачываць, дзе усім разам весела і цікава. Усе заданні выкананы, выпрабаванні пройдзены, скарбы знойдзены. А вынікам з’яўляецца тое, што  кожная сям’я нашых навучэнцаў захоўвае ў сваім доме такія скарбы як сямейныя традыцыі, сямейны адпачынак, сумесная праца, сямейныя каштоўнасці, сямейны спорт. У канцы свята дзеці сабралі вялікую флатылію, зробленую сваімі рукамі, і на кожным парусніку напісалі каштоўнасці ад якіх залежыць мір і згода ў сям’і.

Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,

настаўніца пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён, Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *