Конкурс малюнкаў «Мы шчаслівыя разам»

Из нашей почты Новости

Вучні 14 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мы шчаслівыя разам», прымеркаванаму да міжнароднага Дня сям’і.

Спачатку дзеці расказалі прысутным пра свае сем’і і зрабілі агульны вывад, што сям’я гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Затым з захапленнем прыступілі да малявання на асфальце. Хутка школьны двор напоўніўся яркімі фарбамі. Усе малюнкі атрымаліся сонечнымі і напоўненымі любові.

Лепшым прызналі калектыўны малюнак вучняў 3-га класа.

Вольга Іванаўна АНТАНОВІЧ, дырэктар.

Бераставіцкі раён,

Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *