На працягу некалькі гадоў вучні, бацькі і настаўнікі школы № 11 г. Ліды прымаюць актыўны ўдзел у сацыяльна-экалагічным праекце «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Не стаў выключэннем і гэты навучальны год.
Экалагічныя брыгады праводзілі інфармацыйныя хвіліны ва ўсіх классах, нагадваючы аб значнасці і неабходнасці рэалізацыі праекта і, тым самым, выхоўвалі ў дзяцей экалагічную культуру і міласэрнасць.
Штодзень спецыяльныя кантэйнеры нашай установы адукацыі папаўняліся пластыкавымі накрыўкамі, і напрыканцы навучальнага года былі падведзены вынікі. Валанцёры падлічылі, што ўсяго было сабрана 58 кілаграм. Больш ўсяго сабралі вучні 8-га класа «Б» – 19 кілаграм. Калі, на першы погляд, камусьці падасца, што гэта не так і шмат, то паводле падлікаў вядома: 1 кг – гэта 450 адзінак, а калі памножыць на 19, то атрымліваецца 8550 адзінак, а усяго па школе – 26100. І гэта толькі па адной школе Беларусі.
Жыццё пластыкавай накрыўкі даволі цікавае, але канец яе часта сумны. Калі яны круцяцца па заводах, то гэта даволі захапляльна, калі знаходзяцца ў краме – цікава, але, калі іх пакупнік неадкладна адпраўляе ў смеццевае вядро, а потым камунальнікі – на звалку… Тут ужо сапраўды хочацца больш аптымістычнай канцоўкі. І яе можна перапісаць. Мы, вучні, бацькі і настаўнікі школы № 11 г. Ліды заклікаем: дапаможам разам хворым дзецям і зробім нашу прыроду чысцей!
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік.
г. Ліда, школа № 11, 8-ы клас «Б».