Выхаванцы аздараўленчага лагера «Сузор’е адкрыццяў» наведалі экалагічную сцежку ў Вензавецкім лясніцтве.
У ходзе экскурсіі, праведзенай ляснічым Дзмітрыем Часлававічам Ваніслаўчыкам, дзяўчынкі і хлопчыкі наведалі паляўнічы комплекс, возера, дэндрапарк. На працягу ўсёй экалагічнай сцяжынкі ў дзяцей была магчымасць азнаёміцца з цікавай і карыснай інфармацыяй аб мясцовай флоры і фауне і аб адметных асаблівасцях прыроды лясніцтва. Экскурсія па сцежцы – гэта яшчэ адзін маленькі ўрок жыцця, ўрок аб тым, што чалавек – гэта частка прыроды і не павінен яе руйнаваць або пагаршаць.
Маляўнічыя краявіды выклікалі вялікае захапленне ў удзельнікаў экскурсіі. Вось чаму ў аўтобусе вучні пачалі прапаноўваць новыя цікавыя маршруты. І няма сумненняў, што ў час работы лагера вучні азнаёмяцца з новымі прыроднымі помнікамі нашай краіны.
Наталля Аляксандраўна СОКАЛ,
выхавацель аздараўленчага лагера «Сузор’е адкрыццяў».
Дзятлаўскі раён,
Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.