Падарожжа ў Дзень веласіпеда

Из нашей почты Новости

У Сусветны Дзень веласіпеда, самыя смелыя вучні 8-га класа Дварэцкай школы Любава Ляўшук, Анастасія Сідорчык, Павел Мацюк і трэцякласнік Кірыл Жых адправіліся ў велапаход на возера ў аграгарадку Раготна.

Хоць шлях быў і няпросты (на працягу падарожжа прыйшлося пераадолець некалькі гор), вучні справіліся з задачай. Прыбыўшы ў Раготна, размясціліся на беразе возера каля вёскі Саннікі. Як звычайна, спачатку размясціліся на адпачынак. У першую чаргу, зладзілі невялікі пікнік, потым гулялі ў мяч, адпачывалі пад музыку на беразе возера, выслухалі гісторыю пра знакамітую «талерку». А перад зваротнай дарогай падмацаваліся салодкім сюрпрызам – смачным тортам, які прыгатавала Алена Мацвееўна, мама Пашы Мацюка!

Адпачынак удаўся на славу. У наступны раз спадзяёмся адправіцца ў велапаход з начоўкай і большай колькасцю ўдзельнікаў.

Лідзія Віктараўна ЖЫХ,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дятловский район,

Дворецкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *