Беларускі карагод

Из нашей почты Новости

Члены нашага атрада «Мурашы» аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька» ў рамках праекта «Беларусь – краіна нацыянальнай згоды» паўдзельнічалі ў квэсце «Беларускі карагод».

Падарожжа пачалося вельмі цікава – з выбару адной з дарог: «Разам у будучае», «Талерантнасць – брэнд беларусаў», «Народныя гульні», «Народныя традыцыі і абрады». У фінале каманды сустрэліся на агульным прыпынку – «Разам мы сіла! », дзе і быў схаваны клад.

У выніку гульні мы даведаліся аб дасягненнях сучаснай Беларусі, набытках мінулага, узнавілі веды аб традыцыях і абрадах беларусаў. А таксама пагулялі ў народныя гульні нашай мясцовасці, яшчэ і прызы атрымалі!

Софія ШЫМКО, камандзір атрада.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Летняя акварэлька».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *