Прыгоды ды падарожжа ў «Маленькай краіне»

Из нашей почты Новости

Для 45 выхаванцаў з 1–4-х класаў гасцінна расчыніў свае дзверы лагер «Маленькая краіна» ў Навагрудскай школе № 3. Удзельнікі лагера  аб’ядналіся у «гарады»-атрады «Любазнаўцы», «Следапыты», «Выратавальнікі». Кожны дзень яны адпраўляюцца ў падарожжа за прыгодамі, выпрабаваннямі, мноствам цікавых і займальных сустрэч.

Кожны новы дзень праходзіць пад пэўным дэвізам і эмацыянальным настроем. На працягу дня, выконваючы заданні, рабяты могуць зарабіць «зорку», якая заззяе над жыхарамі пэўнага «горада». Жыхарам «Маленькай краіны» прапануецца шэраг мерапрыемстваў у рамках тэматыкі змены і дня: «Мы рады Вас бачыць», «Добры дзень, лагер!», «Свет поўны цудаў», «Дзень аховы навакольнага свету», «Дзень сяброу», «Зялёная планета», «Дзень бяспекі».

Усё, што адбываецца летам, дорыць нашым дзецям радасць, шчасце і цяпло. Мы спадзяемся, што дні, якія хлопчыкі і дзяўчынкі правядуць ў «Маленькай краіне», надоўга ім запомняцца.

Алеся Леанідаўна МІНЧАНКА,

дырэктар.

г. Навагрудак, школа № 3,

аздараўленчы лагер «Маленькая краіна».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *