Выхаванцы лагера «Весяльчак» наведалі краязнаўчы музей Дзятлава і славутыя мясціны раённага цэнтра ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».
Падчас наведвання музея хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся ў горадзе і раёне, аб героях ваенных дзеянняў таго часу, змаглі пабачыць сярод экспанатаў ваенную форму, зброю, прадметы быту савецкіх салдат, фотаздымкі, дакументы і інш.
Таксама выхаванцы пазнаёміліся з прадметамі побыту дзятлаўчан і жыхароў раёна перыяду ХІХ–ХХ стст., пазнаёміліся з карцінамі вядомых і местачковых мастакоў. Цікавай і запамінальнай была выстава экспанатаў, прысвечаная жыццю людзей у перыяд існавання СССР.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
дырэктар.
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,
аздараўленчы лагер «Весяльчак».