З любоўю да працы

Из нашей почты Новости

Кожнае лета хлопчыкі і дзяўчынкі з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці з аграгарадка Парэчча імкнуцца сустракаць не толькі цікавымі гульнямі і забавамі, але і сумеснай працай.

З задавальненнем увесну выхаванцы сярэдняй і старэйшых групп выходзілі на градкі. Тата Максіма дапамог ўскапаць зямлю. Матулі Наталлі, Аліны і Дашы прынеслі насенне. Разам з выхавацелямі дзеці зрабілі акуратныя градкі. Кожны мае свой радок.

Цыбулю і бульбу вырашылі пасадзіць гаспадары сярэдняй группы. Старэйшыя паклалі ў зямлю зярняткі насення: гарох, кабачкі, фасолю. Каб не забыць дзе што расце, каля кожнай расліны паставілі таблічкі.

На працягу лета выхаванцы плануюць паліў, рыхленне і праполку свайго гародчыка.Для гэтага на участку есць ўсе прылады: і тачка для вывазу смецця, і грабелькі, лапаткі, палівачкі. Ўсе размешчана у спецыяльна адведзенным месцы, каб не парушаць правіла бяспекі пад час працы.

Ззастаецца толькі з нецярпенням чакаць новага ураджаю!

Юлія Сяргееўна ДАМЯНЮК,

выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Гродзенскі раён,

ДЦРР аг. Парэчча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *