Дзень з МНС

Из нашей почты Новости

У аздараўленчым лагеры «Весяльчак» прайшоў дзень МНС у рамках рэспубліканскай акцыі «Выбар лета. ЗдОрава! ЗдарОва! Карысна! Дружна! ».

У гэты дзень выхаванцы сустрэліся з супрацоўнікамі МНС г. Дзятлава, якія правялі віктарыну «Правілы пажарнай бяспекі ў нашым жыцці», дзе самыя актыўныя адразу атрымоўвалі падарункі. Падчас правядзення спартыўна-забаўляльных эстафет выхаванцы падзяліліся на дзве каманды «Пажарныя» і «Выратавальнікі», з задавальненнем выконвалі заданні супрацоўнікаў МНС. Але самым незабыўным, цікавым і захапляльным стала дэманстрацыя работы пажарнай машыны.

Рабяты назіралі за пускам вады са шлангу пад націскам і ў розных варыянтах, уважліва разглядалі прыстасаванні машыны звонку і ўнутры. Добразычлівыя выратавальнікі дазволілі выхаванцам прымераць касцюмы, расказалі аб іх прызначэнні, паказалі спецыяльныя прылады сваёй працы, якімі часта прыходзіцца карыстацца, цярпліва адказвалі на ўсе пытанні рабят.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар.

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старшы выхавальнік.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Весяльчак».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *